
Наборы для прыгатавання кактэйляўПадарункавы набор для прыгатавання кактэйляў «Свята» Хто з нас не чакаў свята? Дзень, калі за шырокім сталом збіраецца ўся радня, калі прыходзяць сябры, запамінаецца надоўга. Гучаць тосты. Гучаць песні. І вельмі дарэчы ў такіх радасных выпадках падарункавы набор для прыгатавання кактэйляў «Свята». Крамбамбуля Панская, Вогненная, Джын Рыцарскі, гарэлка Генерал Фаварыт, сокі ананасавы, таматавы і яблычны ствараюць непаўторны смак і водар, даюць цудоўны настрой. Са святам вас, добрыя людзі!
Падарункавы набор для прыгатавання кактэйляў «Бяседа» Вельмі часта ў сваіх вершах беларускія паэты апяваюць бяседу-сустрэчу за сяброўскім сталом. Яна шмат аб чым гаворыць душы. Яна мацуе дружбу. Як можна ў такі час абысціся без падарункавага набору для прыгатавання кактэйляў «Бяседа»? Крамбамбулі Вогненная, Паляўнічая, Панская, гарэлка Генерал Прэстыж, сокі апельсінавы, таматавы і яблычны дададуць вашай бяседзе шчырасці і цеплыні. Часцей сустракайцеся з сябрамі!
|