Пытанні пра гарэлкі

Добры дзень, Максім!
Дзякуем Вам за інтарэс, праяўлены да прадукцыі нашай кампаніі.
Паведамляем, што, негледзячы на адсутнасціь інфармацыі на сайце, гарэлка "Кастусь" вырабляецца нашым прадпрыемствам, але толькі ў бутэльцы аб'ёмам 0,1 л. Пытанне аб вытворчасці гарэлкі "Кастусь" у бутэльках большага аб'ёму будзе вырашана на працягу гэтага года з улікам меркаванняў спажыўцоў.
Са свайго боку цікавімся наступным: Як Вы ставіцеся да існуючага дызайна этыкеткі гарэлкі "Кастусь"?
З павагай, кампанія БЕЛПІ.
Дзякуем за Ваша меркаванне адносна дызайна гарэлкі "Кастусь".
Запрашаем Вас наведаць фірменны рознічны магазін нашай кампаніі, які размешчаны непасрэдна на тэрыторыі завода. Калі ў Вас юбілей, вясселле, карпаратыўная вечарына або іншае мерапрыемства - прыязжайце ва ўтульны фірменны магазін кампаніі БЕЛПІ.
Тут Вы зможаце набыць нашу прадукцыю па коштах да 25% ніжэй, чым у звычайных крамах.
У 2009 годзе кампанія праводзіць маштабнае абнаўленне свайго асартыменту. Гэта выклікана запускам у вытворчасць новай фірменнай бутэлькі БЕЛАРУСКАЕ ПІТВО. У сувязі з гэтым выпуск гарэлкі ХІТ прыпынены на нявызначаны час.
Рэкамендуем набываць гарэлкі серыі «ГЕНЕРАЛ» і лікёрагарэлачныя вырабы серыі «КРАМБАМБУЛЯ», якія вызначаюцца выключнай якасцю і дызайнам.
Падрабязней азнаёміцца з усім нашым асартыментам вы можаце на гэтым сайце ў раздзеле « Прадукцыя».
Дзякуй за цікавае пытанне! Такі рэцэпт і сапраўды ёсць. Вазьміце бутэльку гарэлкі нашай вытворчасці, тармасніце яе і пастукайце чым-небудзь металічным па шкле - напрыклад, відэльцам ці сталовай лыжкай. Вы пачуеце глухі гук. Праз нейкі час ён зробіцца звонкім. Значыць, у бутэльку наліта сапраўдная гарэлка. Калі ж бутэлька напоўнена вадой, як бы вы яе ні тармасілі-калацілі, гук заўжды будзе звонкі. Вось такі беспамылковы метад-рэцэпт. Але маецца адно АЛЕ - харчовы гэта спірт ці не такім метадам вызначыць немагчыма!

|