Дабрачынная дзейнасць

Дзейнасць кампаніі БЕЛПІ - Беларускае пітво заўсёды суправаждалася і суправаджаецца дабрачыннай дзейнасцю. Мы ганарымся тым, што наша кампанія пастаянна аказвае бескарыслівую дапамогу ветэранам вайны і працы, музыкам, пісьменнікам, спартсменам, арганізацыям культуры і аховы здароўя, праваслаўным і каталіцкім прыходам і г. д.

Вось некаторыя з дабрачынных праектаў кампаніі БЕЛПІ:

- устаноўлена і здадзена пад ключ сучасная ацяпляльная сістэма нямецкай вытворчасці для мясцовай школы;

- аказана дапамога ў будаўніцтве і аддзелцы праваслаўнай царквы ў горадзе Смалявічы;

- аказана дапамога ў будаўніцтве і аддзелцы каталіцкай капліцы ў горадзе Жодзіна;

- аказана дапамога ў выданні альбому гурта  вядомага беларускага аўтара і выканаўцы Піта Паўлава «Гарадзкія»;

- аказана дапамога ў арганізацыі і правядзенні канцэрту вядомага гутта сярэдневечнай музыкі «Стары Ольса»;

- аказана дапамога ў правядзенні канцэртаў вядомых беларускіх гуртоў «Крамбамбуля» і «NRM»;

- пастаянна аказваецца матэрыяльная дапамога мясцовым  ветэранскім арганізацыям;

- спонсарская дапамога пры першым паказе на вялікім экране ў Беларусі мастацкага фільма “Акупацыі. Містэрыі”;

- спонсарская дапамога пры выданні літаратурна-мастацкага часопіса “Верасень”;

- партнёрская дапамога пры правядзенні Першага конкурсу беларускамоўнай рэкламы “Adnak!”

Дэвіз кампаніі БЕЛПІ:  Праз адраджэнне нацыянальных традыцый да росквіту Беларусі!

 
Чрезмерное употребление алкоголя вредит вашему здоровью